Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Беларускія народныя гульні

Дата: 8 февраля 2025 в 10:06

“Журавель”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала

         Інвентар: вяроўка.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.

         Выбіраюцца «журавы». Астатнія становяцца ў круг, трымаючы ў паднятых уверх руках вяроўку («сілкі»). Журавы, узмахваючы рукамі рухаюцца па зале, прабягаючы пад вяроўкаю і сярод удзельнікаў, якія ходзяць па крузе і спяваюць:

Сякі-такі

Журавель,

Журавель

Не еш маіх канапель, канапель.

Бо я табе, жураўлю, жураўлю,

Задам дыхту, як злаўлю, як злаўлю!

         Па заканчэнні слоў (не раней!) дзеці апускаюць вяроўку, каб злавіць каго-небудзь з журавоў.

“Мароз”

          Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.

         Гуляючыя пры дапамозе лічылкі:

Ты халодны, ты марозны,

Ты ў кажусе, ты ў латусе,

А ў цябе красны нос,

Гэта ты — дзед Мароз! —

выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы. «Мароз» бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным», павінен спыніцца, развесці рукі ў бакі і замерці. Іншыя гульцы могуць «размарозіць» яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае «Мароз», які «замарозіў» большую колькасць гульцоў.

         Кожныя 2—3 хвіліны выбіраецца новы «Мароз».

“Шэры кот”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту, хуткасці рэакцыі.

Гуляючыя выбіраюць «ката» па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры,     

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

         «Мышы» становяцца за «катом» у калону, якая рухаецца па пляцоўцы. Паміж «катом» і «мышамі» ідзе размова:

К о т.   У стозе мышы ёсць?

Д з е ц і.   Ёсць!

К о т.   Мышы ката баяцца?

Д з е ц і.   Не баяцца!

К о т.   А я кот Катафей, разганю ўсіх мышэй!

«Мышы» разбягаюцца, а «кот» іх ловіць.

         Заўвага: гульцы павінны знаходзіцца ў калоне да слоў «...разганю ўсіх мышэй» і дакладна, выразна вымаўляць тэкст.

“Бярозка”

         Месца правядзення: спартыуная пляцоўка, лесапарк, луг.

         Педагагічнае значэнне: практыкаваць у хадзе па крузе, узгадняючы рух са словамі, развіваць хуткасць, срыт, вынослівасць, рашучасць.

         3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-«бярозка». Дзеці ходзяць па крузе, паклаўшы хустачкі на плячо, і спяваюць:

Бярозка белая,

Макаўка зялёная.

Летам махнаценькая,

Зімой сучкаваценькая,

Дзе яна стаіць,

Там і шуміць.

         Дзяўчынка-«бярозка», што стаіць у крузе, пад песню забірае хустачкі, паднімае іх над галавой і, калі заспяваюць:

Бярозка зялёненькая,

Вясной вясёленькая,

Сярод поля стаіць,

Лісточкамі шуміць,

Грыміць, гудзіць,

Залатым вяночкам звініць, —

імітуе шум лістоў, рух галін — шамаціць сукенкай, махае над галавою хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню карані ў бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!» — «бярозка» абыходзіць карагод і кожнаму кладзе яго хустачку.

         Варыянт: «бярозка» раскідвае «лісточкі», дзеці пад музыку бегаюць па зале. Калі музыка заканчваецца, дзеці падымаюць хустачкі, строяць круг.

         Заўвага: хустачкі павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-«бярозка» змагла лёгка іх узяць.

“Прэла-гарэла”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.

         Удзельнікі гульні становяцца спіной да вядучага і заплюшчываюць вочы. Вядучы хутка хавае прадметы ў розных месцах, гаворачы пры гэтым:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дык недзе і села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме!

         Пасля гэтых слоў (не раней!) усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы. Выйграе той, хто знойдзе больш за ўсіх прадметаў.

“Блін гарыць”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: вяроўка.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакцыі.

         Гульцы ствараюць круг з вяроўкі, у які і становяцца. Лавец, стаўшы спіной да круга на адлегласці 3—4 м, гаворыць: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміць (дакрануцца) каго-небудзь з гульцоў. Той, каго заплямілі, становіцца лаўцом, і гульня працягваецца.

         Заўвага: лавец не мае права пляміць гульцоў, якія знаходзяцца ў крузе.

“Гуж”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці.

         Два ўдзельнікі становяцца ў круг, астатнія — па-за ім. Адзін з гульцоў, што стаяць у крузе, штурхае другога ад сябе са словам «гуж», той выбягае з круга і пачынае лавіць астатніх. Усе ўцякаюць, а «гуж» ловіць іх. Калі «гуж» каго-небудзь зловіць, той ідзе ў круг і замяняе лаўца.

         Калі на працягу 3 хвілін «гуж» нікога не зловіць, на дапамогу яму прыходзіць гулец, які застаўся ў крузе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.